Вёска
ў
Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX
ст. вёска ў
Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У
1861 г. 33 рэвізскія душы. У 1897 г. у
Ліпнішкаўскай воласці, 19 двароў, 117
жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 132 жыхары, якія
мелі 26 кароў, 17 коней, 114 дзесяцін зямлі. У
1921 — 1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага,
з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага
ваяводства Польшчы. У 1921 г. 23 двары, 101
жыхар. 3 12.10.1940 г. вёска (30 двароў, 117
жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага
раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г.
арганізаваны калгас «Чырвоная зара». 3 1954 г. у
калгасе «Авангард». У 1970 г. 88 жыхароў. Цяпер
у складзе
калгаса «Радзіма». У 1999 г. 10 двароў, 17
жыхароў.
Крыніца:Памяць:
Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.
|