Валяр'ян лекавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валяр'ян лекавы
Valeriana officinalis1.jpg
Суквецце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana officinalis L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   35363
NCBI   19953
EOL   488753
IPNI   860012-1
TPL   tro-33500011

Валяр'я́н ле́кавы (Valeriana officinalis) — кветкавая расліна падсямейства валяр'янавых.

Расце на сырых лугах, балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах і хмызняках. Культывуецца як лекавая расліна.

Прэпараты з яго каранёў і карэнішча дзейнічаюць на арганізм шматбакова: як агульназаспакаяльны, сасударасшыральны сродак, рэгулююць дзейнасць сэрца, паляпшаюць кровазабеспячэнне сардэчнай мышцы, расшыраюць бронхі. Акрамя таго, валяр'ян супакойвае, узмацняе страўнікавую сакрэцыю і жоўцявыдзяленне. Ужываецца як заспакаяльны сродак для паляпшэння дзейнасці сэрца пры нервовым узбуджэнні, бяссонніцы, галаўным болі, а таксама пры неўрозах сэрца, якія суправаджаюцца сэрцабіццем, пры неўрозах страўніка з болямі спазматычнага характару, запорамі, уздуццем кішэчніка, а таксама пры клімактэрычных расстройствах. Эфектыўнасць валяр'яну больш высокая, калі яго ўжываюць сістэматычна і працяглы час.[3]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-079-3