22.08.2017 / 15:30

Першыя баі самай крывавай вайны ВКЛ супраць Масквы — тэма чарговага пасяджэння Цэха жывой гісторыі  7

Цэх жывой гісторыі запрашае на лекцыю «Шклоў і Шапялевічы. 1654 год. Перамога і параза». Нефармальнае беларускае аб'яднанне беларускіх ваенных гісторыкаў, аматараў гісторыі і ваенна-гістарычнай рэканструкцыі правядзе адкрытую сустрэчу, якая прысвечаная першым месяцам вайны 1654—1667 гадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Лекцыя гісторыка Артура Юшкевіча будзе прысвечаная дзвюм баталіям — пры Шклове і Шапялевічах. Калі падчас першай войску Вялікага Княства Літоўскага ўдалося ненадоўга затрымаць ворага, то другая мела катастрафічныя наступствы і прывяла да працяглай акупацыі вялізарнай тэрыторыі дзяржавы. 

Даніэль Альбрыхскі ў ролі Анджэя Кміціца ў фільме «Патоп».

Прататыпам Кміціца быў герой 13-гадовай вайны палкоўнік аршанскі харунжы Самуіл Кміціч. Гісторык спыніцца на тым, як звычайныя гараджане супраціўляліся ворагу, на прыкладах гераізму, якія ў той трагічны час праявілі вайскоўцы і цывільныя перад абліччам значна больш шматлікіх сілаў праціўніка. Вядоўца — кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі.

Сустрэча адбудзецца 29 жніўня ў 19.00 у бары Beer&Wine (Мінск, вул.Кульман, 9). Тэлефон для даведак: +375 33 6611432.

15
Русский беларус / Адказаць
22.08.2017 / 17:48
Про это? Об оккупации Белоруссии ордынскими варварами? В 1580 году польско-литовский король Стефан Баторий совершил опустошительный поход в Северо-Западную Русь и собирался весной 1581 года выступить к Пскову для его захвата. Чтобы удержать его от этого, из Смоленска в марте выступило русское войско во главе с несколькими воеводами (Михаил Катырев-Ростовский, Хворостинин, Меркурий Щербатый, Иван Туренин, Иван Бутурлин, Роман Бутурлин). В рати были дворяне, служилые татары, конные стрельцы и казаки, вооруженные пищалями. Фактическим руководителем похода был талантливый воевода Дмитрий Хворостинин, которого по местническим причинам формально определили второстепенным командиром. «Наконечником копья» русского войска был отряд волжских казаков под предводительством Ермака Тимофеевича[1]. Историк Руслан Скрынников предполагает, что у Хворостинина была флотилия и одни воины сражались на лошадях, а другие — на речных стругах.Спускаясь по Днепру, воинство Хворостинина совершило рейд к Дубровно, Орше и Шклову. Под Шкловом литовцы пытались остановить русские войска и дали бой, в котором погиб воевода передового полка Роман Бутурлин. Однако поле битвы осталось за русскими. Посад Шклова был захвачен, ограблен и сожжён. Затем та же участь ждала посад Могилёва. От Могилёва русские войска ушли к Радомлю и Мстиславлю, а оттуда повернули назад с крупным полоном. «И у Могилева посады пожгли и много товаров поимали и ляхов побили и много полону поимали и сами вышли со всеми людьми на Смоленеск, дал Бог, здорова»[2].
2
Ulad / Адказаць
22.08.2017 / 21:33
Русский беларус
па-першае, варта надзець акуляры:  "...прысвечаная першым месяцам вайны 1654—1667 гадоў..."
http://nn.by/?c=ar&i=196168
па-другое, з гэткім жа посьпехам з нашага боку можна напісаць пра нацыстоўскі паход маскалёў на землі Літвы.
0
J23 / Адказаць
22.08.2017 / 22:03
Читать умеешь?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру