Навіны














«Акула» беларускага авангарда

Вялікая зала Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў рамках праекта «Беларускі авангард 1980 — 1990-х гадоў» прадстаўляе персанальную выстаўку Уладзіміра Акулава «Месцазнаходжанне».

Беларускі авангард 1980 — 1990-х перастаў быць невядомай тэмай. Сёння пра гэты перыяд сучаснага мастацтва шмат згадваюць і пі­шуць, што не замінае яму заставацца такім жа міфам, якім быў дзесяць год таму. Яшчэ больш узмацняюць гэтае ўяўленне ўспаміны сведак і непасрэдных удзельнікаў падзей 25 — 30-гадовай даўніны. Не стане выключэннем і знаёмства гледачоў з выстаўкай «Месцазнаходжанне» Уладзіміра Акулава. Гэта яшчэ і спроба зразумець, прыняць яго самога.
Уладзімір Акулаў нарадзіўся ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці ў 1954 годзе. Займаўся ў слуцкай студыі выяўленчага мастацтва. Працаваў дырэктарам Дома культуры на вёсцы, вулічным мастаком, афарміцелем, выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў розных арганізацыях. Цяпер мастак жыве і працуе ў Слуцку. З 1985 года пачаў выставачную дзейнасць, браў удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаўках. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Слуцка, Мінска, Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША.
Драматызм пошуку ўласнага месца, прыстанку суседнічае з абсалютным, дакладна схопленым паняційным грунтам, ідэалагічнай базай мастакоўскага самавызначэння. Акулаў ніколі не станавіўся па-за соцыумам, не замыкаўся ў сабе, сваіх перажываннях. Ён жыве і піша графічныя і жывапісныя творы зыходзячы з таго, што займацца іншым не можа. Атрыманыя на мастацка-графічным аддзяленні Віцебскага педагагічнага інстытута інструментарый, уменне і рамяство з’явіліся праваднікамі пошуку яго ўласнага Я. Інтэрпрэтацыя вучэння нямецкага філосафа ХІХ стагоддзя Артура Шапенгауэра акрэсліла для яго рамкі абазначэння мастака як чалавека, які ўвесь час незадаволены сабой, чым больш ён працуе, тым мацней нарастае гэтае пачуццё незадаволенасці. Таму жывапіс для Акулава — не асалода, а хутчэй праца, «ёсць праца — ёсць сэнс жыцця». Але менавіта такое пачуццё робіцца рухальнай сілай да творчага прагрэсу аўтара і ў нейкім сэнсе з’яўляецца набліжэннем да адказу на адначасова важнае і цяжкае для яго пытанне: «Хто ёсць Я?»
У межах персанальнай выстаўкі прадстаўлены творы графікі і жывапісу Уладзіміра Акулава апошніх гадоў з асабістай калекцыі аўтара, а таксама з прыватнага збору калецыянера і мастака Анд­рэя Плясанава: «Еўропа. XX стагоддзе» (2012), «Прадаўшчыца зямлі» (2012), «Царам і прасталюдзінам» (2012), «Басурманка» (2013), «Германскі сіндром» (2013), «Краявіды з хімаховай» (2013) і многія іншыя.
Выстаўка будзе працаваць па 24 жніўня.

Таццяна ШЫМУК

напісанае застаецца







Кантакты
Адрас рэдакцыі: Юрыдычны адрас:
220013, Мінск,
вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а
Е-mail: lim@zviazda.by

Адрас для карэспандэнцыі:
220013 Мінск, пр. Незалежнасці, 77
Е-mail: lim_new@mail.ru

Адрас у інтэрнэце: www.lim.by

Тэлефоны:
галоўны рэдактар — 292-20-51
намеснік галоўнага
рэдактара — 287-17-98
адказны сакратар — 292-20-51
аддзел крытыкі і бібліяграфіі — 292-56-53
аддзел прозы і паэзіі — 292-56-53
аддзел мастацтва — 292-20-51
аддзел «Кніжны свет» — 292-56-53
бухгалтэрыя — 287-18-14
Тэл./факс — 292-20-51
Выходзіць раз на тыдзень
па пятніцах.

Падпісныя індэксы:
63856 — індывідуальны;
63815 — індывідуальны льготны
для настаўнікаў;
638562 — ведамасны;
63880 — ведамасны льготны.
Пасведчанне аб дзяржаўнай
рэгістрацыі сродку масавай
інфармацыі № 7 ад 10.12.2012,
выдадзенае Міністэрствам
інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выдавец:
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом “Звязда”».
Дырэктар — галоўны рэдактар
Аляксандр Мікалаевіч КАРЛЮКЕВІЧ
Тэхнічны рэдактар,
камп’ютарная вёрстка:
А. В. Бізункова
Камп’ютарны набор:
Г. Я. Палякова
Стыльрэдактар:
Н. А. Святлова