Размаўляем па-беларуску

О проекте:

Тэлевізійная віктарына «Размаўляем па-беларуску» - асабіста-камандная гульня для любых узроставых груп. Яе ўдзельнікі адказваюць на нескладаныя пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі, мастацтва. Дэманструючы свае веды, гульцы праяўляюць і лепшыя якасці — асабістыя і калектыўныя. А спаборнічаць у гульні могуць як сем“і, школьнікі і студэнты, так і супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.  Дзве каманды па тры чалавекі.  Віктарына складаецца з пяці гульнявых эпізодаў: “Прыгадваем”, “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Ужываем”, “Цытуем”.

Пытанні адборачнага тура.

 

1.     Перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Две узких тропинки, путешествовать по странам, создать по образцу.

 

2. Перакладзіце сказы з беларускай мовы на рускую.

Это событие произошло накануне.

Заведующая аптекой начала работу

Когда, наконец, начнётся обеденный перерыв?

 

3. Як па-беларуску можна назваць чарніла?

а) асада

б) атрамант

в) аладка

 

4. Растлумачце сэнс беларускага слова пляцка.

а) удар рукой па шчацэ

б) кандытарскі выраб, коржык

в) прынада для рыбы

 

5. Па-беларуску цапстрыкі – гэта...

а) інструмент для рэзання, нажніцы

б) малыя непаседлівыя дзеці

в) дробныя рэчы дамашняга скарбу

 

6. Растлумачце сэнс беларускіх фразеалагізмаў.

У свіныя галасы, як мокрае гарыць, гады ў рады

 

7. Адгадайце загадку.

Круглае, як сонца, гарыць пад ім донца; зарумянены бачок – шух на ручнічок!

 

Заяўкі і адказы на пытанні неабходна даслаць на адрас: televiktaryna@list.ru

Поделиться: