Пратэсты ў Беларусі (2020)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Файл:Miting Bangalor 2020.jpg
Мітынг у Мінску, 30 ліпеня 2020
Файл:Proteste in Bielorussia del 2020.jpg
Пратэсты ў Мiнску
Пратэсты ў Мiнску
Адзін з жаночых пратэстаў салідарнасці ў Мiнску (12 жніўня)

Акцыі пратэсту ў Беларусі, якія пачаліся 29 мая 2020 года ў Мінску і іншых гарадах, былі пачаткова звязаныя з арыштам апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты і недапушчання іх удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня 2020 году. Пасля публікацыі першых афіцыйных экзіт-полаў, якія сведчылі пра нібыта пераканаўчую перамогу дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўжо ў першым туры, пратэсты ахапілі адначасова шмат гарадоў краіны, а іх асноўнай мэтай стаў сумленны падлік галасоў ды адстаўка Лукашэнкі, які займае пасаду прэзідэнта з 1994 году. Сілавыя структуры пачалі разганяць мірныя пратэсты, таму яны перараслі ў сутычкі з АМАПам[1]. Згодна з пазіцыяй урада, канфлікты і выкарыставанне сілы пачаліся пасля правакацый і парушэнняў з боку дэманстрантаў[2].

У Беларусі па стане на вечар 10 жніўня пад вартай застаюцца 17 журналістаў, затрыманых напярэдадні на акцыях пратэсту.[3] У іх ліку чацвёра карэспандэнтаў расійскіх СМІ, уключаючы спецкора «Медузы» Максіма Солапава, якога збілі пры затрыманні — яго дакладнае месцазнаходжанне пакуль не вядома. Журналістаў затрымлівалі як мінімум у шасці гарадах краіны. Затрыманняў было яшчэ больш, але некаторых журналістаў ужо вызвалілі.

Пратэсты ў перадвыбарчы перыяд

Пасля затрымання Віктара Бабарыкі, на заканчэнне збору подпісаў 19-20 чэрвеня прайшлі пікеты і «ланцугі салідарнасці» ў розных гарадах Беларусі, сярод іх Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Ганцавічы, Жлобін, Жодзіна, Ліда, Маладзечна, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Пінск, Пружаны, Рэчыца, Салігорск, Светлагорск, Стоўбцы[4][5]. У многіх месцах адбываліся затрыманні грамадзян.

З 22 чэрвеня ў сацсетках сталі з’яўляцца фотаздымкі людзей у форме, або службовыя пасведчанні, або іншы індэнтыфікатар належнасці да сілавой структуры з прыкладзеным лістком з палітычнай рэмаркай супраць дзеючага прэзідэнта. Людзі, якія дасылалі гэтыя здымкі, часта прылічалі сябе да 97 % (у супрацьвагу 3 %, якія паводле вынікаў інтэрнэт-галасаванак набраў Лукашэнка). Да гэтага флэшмоба далучыліся прадстаўнікі бадай што ўсіх сілавых структур: КДБ, ААЦ, армія, Следчы камітэт, Пракуратура, Служба бяспекі Прэзідэнта, розныя падраздзяленні МУС — ад ДАІ да ГУБАЗіК[6].

25 чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў заявіў, што незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, кіруюцца праз Telegram-каналы, а таксама ў якасці прыкладу прывёў анлайн-трансляцыю Радыё Свабода з «Пікета салідарнасці»[7].

Арышт канкурэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах — Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі, а таксама парушэнні свабоды сходу і слова ў Беларусі выклікалі хвалю салідарнасці. Пад канец чэрвеня 2020 акцыі падтрымкі сабралі беларусаў у Варшаве, Вільні, Берліне, Кіеве, Парыжы, Празе, Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска, Маямі, Бостане, а таксама ў Лімасоле (Кіпр), Ізміры (Турцыя), Барселоне, Малазе (Іспанія) і іншых месцах, дзе раней беларусы не арганізоўвалі палітычных акцый. Прайшоў «Ланцуг салідарнасці» ў Беластоку, дзе жывуць беларусы Падляшша, а таксама працуюць шматлікія грамадзяне Беларусі[8][9].

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на акцыі салідарнасці на знак нязгоды з адмовай ЦВК зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Неўзабаве пачаліся затрыманні, месцамі адбываліся сутычкі з міліцыяй. Паведамлялася аб затрыманні звыш 300 чалавек[10].

На наступны дзень людзі ўтварылі чаргу да ЦВК, каб паскардзіцца на парушэнні выбарчага заканадаўства і нерэгістрацыю В. Бабарыкі і В. Цапкалы (скаргу асабіста можна было падаць толькі ў гэты дзень). Чарга выцягнулася ад Дома ўрада да праспекта Незалежнасці і гатэля «Мінск», а пасля — каля музея кіно і вуліцы Берсана да вуліцы Мяснікова ў бок Нямігі[11]. Цэнтрвыбаркам быў няздольны апрацаваць такую колькасць скаргаў і не прыняў усіх да закрыцця. Тады людзі мелі намер адправіцца на Мінскі паштамт, каб выслаць свае скаргі поштай. У адказ паштамт атрымаў загад закрыцца. Да Цэнтрвыбаркама падагналі аўтазакі, прывезлі салдат Унутраных войскаў. Пасля 19 гадзін пачаліся першыя затрыманні. Людзей адціскалі з пляцоўкі перад Музычным тэатрам па вуліцы Мяснікова, плошчы Багушэвіча, дзе стаяў канец чаргі[12]. Былі закрыты станцыі метро «Плошча Перамогі», «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», перакрыты праспект Незалежнасці каля паштамта. Частка людзей вырашыла ісці на Прывакзальную плошчу, каб адправіць свае скаргі ў ЦВК. Тут аддзяленне пошты працуе кругласутачна, але людзей не ўпусцілі, заяўлялася, што нібыты прыйшло паведамленне аб мініраванні[13]. Паралельна адбываліся затрыманні. З сотняў людзей, што стаялі 15 ліпеня ў чарзе ў Цэнтрвыбаркам, толькі 148 чалавек паспелі падаць скаргі на адмову ў рэгістрацыі двум патэнцыйным кандыдатам. Усяго ж камісія атрымала больш за 5000 падобных зваротаў[14].

Як сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, колькасць скаргаў, што паступілі ў наступныя дні «не падлягае ўліку». Яны паступалі ў вялікай колькасці і прыцягваліся нават работнікі іншых арганізацый, каб ускрываць канверты. Пры тым старшыня ЦВК адзначыла, што агульны адказ на пераважную частку скаргаў быў ужо апублікаваны на сайце ЦВК 16 ліпеня, і іншага не будзе[15].

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека 17 ліпеня заклікала ўлады Беларусі выконваць правы грамадзян на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць затрыманых на пратэстных акцыях людзей і праводзіць сумленныя судовыя працэсы над абвінавачанымі[16].

Пратэсты пасля выбараў

У ноч пасля выбараў у Мінску і шэрагу рэгіёнаў Беларусі прайшлі беспрэцэдэнтныя акцыі пратэсту. На вуліцы выйшлі дзясяткі тысяч беларусаў, нязгодных з агалошанымі афіцыйнымі вынікамі выбараў. Сілавікі прымянялі спецсродкі — светлашумавыя гранаты, гумавыя кулі, вадамёты.

У Мінску 10 жніўня ўсё пачыналася як мірны пратэст пешаходаў і аўтамабілістаў. Формай пратэсту пераважна заставалася стаянне ўздоўж вуліц, на якіх ездзілі і сігналілі аўтамабілісты. Аднак спіраль насілля пачала нарастаць: у дэманстрантаў стралялі святлошумавымі гранатамі, слезацечным газам, гумовымі кулямі. Яны ў адказ узводзілі барыкады ў розных месцах горада, але пераважна разбягаліся пры набліжэнні АМАПа, каб ізноў сабрацца, калі ён з’язджаў. Асабліва зацятыя сутычкі адбыліся ў раёнах Кальварыйскай, метро «Пушкінская», метро «Спартыўная», універсама «Рыга». Каля метро «Пушкінская» загінуў Аляксандр Тарайкоўскі[17], як паведаміла МУС[18].

10 жніўня

Мінск

Баранавічы

Брэст

Віцебск

У Віцебску, на плошчы Перамогі і каля яе прайшлі вулічныя акцыі[19]. Па дадзеных праваабаронцы Паўла Левінава было затрымана ад 100 да 200 чал.[20]

Гродна

Жлобін

Пінск

11 жніўня

Мінск

Тэлеканал АНТ паведаміў, што за ГЦ «Рыга» знойдзены мікрааўтобус з расійскімі нумарамі, «цалкам загружаны амуніцыяй, намётамі і іншымі прадметамі для арганізацыі вулічных беспарадкаў». Аднак, як высветлілася пазней, гэты мікрааўтобус належаў кінапрадзюсеру В. Грубаву з Расіі, які пацвердзіў, што аўтамабіль стаіць на тым месцы паўгода, а ўсе рэчы (намёты, чайнікі і г.д.) небходныя для здымачнай групы, якая здымала серыял для каналу ТВЦ. Як паведамляла «Радыё Свабода», мікрааўтобус па-ранейшаму стаіць на той самай паркоўцы.

12 жніўня

Раніцай 12 жніўня ў сталіцы часткова аднавіўся доступ у Інтэрнэт: сталі працаваць сацсеткі, мэсэнджары (Telegram, Viber, WhatsApp), пашукавікі (Google, Яндэкс) і іншыя сайты. Таксама зноў стаў даступным анлайн-заказ таксі[25]. Разам з тым, у сувязі з выкарыстаннем піратэхнікі ў ходзе масавых дэманстрацый, у Беларусі ўведзеная забарона на яе продаж[26].

Агенцтва БелТА, спасылаючыся на звесткі праваахоўнікаў, паведаміла аб затрыманні каардынатараў масавых беспарадкаў у Мінску[27]. Таксама гаварылася аб канфіскацыі дымавых шашак і іншых прыстасаванняў, якія маглі быць выкарыстаныя пратэстоўцамі, у Брэсцкай вобласці[28].

Пасля поўдня ў Мінску, а затым і ў іншых гарадах пратэстуючыя (пераважна жанчыны) пачалі збірацца ў ланцугі салідарнасці з затрыманымі і пацярпелымі[29].

13 жніўня

У сталіцы з раніцы сталі выбудоўвацца ў ланцугі салідарнасці з пацярпелымі падчас беспарадкаў, на акцыю выйшлі ў асноўным жанчыны, яны неслі з сабой белыя кветкі і выстройваліся ўздоўж дарог. Машыны сігналілі ў іх падтрымку[30][31][32] В знак протеста водители на улицах столицы начали замедлять движение до скорости 20−30 км/ч[33]. У знак пратэсту кіроўцы на вуліцах сталіцы пачалі запавольваць рух да хуткасці 20-30 км/г. Аналагічныя акцыі праходзілі ў многіх іншых гарадах рэспублікі. Акцыі пратэсту ў гэты дзень адзначаліся таксама ў некаторых пасёлках і вёсках[34][35]. Лекары па меншай меры двух бальніц у Мінску выйшлі на пікеты перад будынкамі сваіх устаноў[36][37][38].

Таксама пачалося вызваленне арыштаваных з буйной жодзінскай турмы, што звязваецца з яе крайняй перапоўненасцю[39]. Кіраўнік МУС краіны пацвердзіў, што траўмы падчас пратэстаў маглі атрымліваць «выпадковыя людзі, якія трапілі пад раздачу», і паведаміў, што на частку затрыманых не складаліся адміністрацыйныя справы[40].

14 жніўня

14 жніўня ЦВК абвясціла канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. І, па яе даных, на іх зноў перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80,1% галасоў. У выніку, па ўсёй краіне зноў прайшлі масавыя акцыі пратэсту і страйкі на прадпрыемствах.

У гэты жа дзень пачалі выпускаць некаторых арыштаваных дэманстрантаз з ізалятараў часовага ўтрымання (ІЧУ). Большасць з іх была збітая, некаторыя адразу пераводіліся ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Усе арыштанты заяўлялі пра здзекі і катаванні супрацоўнікаў ІЧУ і РАУСаў[41][42].

Мінск

У Мінску ў розных частках горада з самае раніцы людзі зноў сталі выбудоўвацца ў ланцугі салідарнасьці, якія праязджаюць аўтамабілісты сігналяць ім у падтрымку[43].

Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне каардынацыйнага савета для забеспячэння трансферы ўлады ў Беларусі[44].

Увечары, на плошчы Незалежнасці прайшоў шматтысячны мітынг за адстаўку Лукашэнкі[45].

Віцебск

Некалькі тысяч гараджан прайшлі па ўсім горадзе з патрабаваннем «правядзення паўторных выбараў, прыцягненне да адказнасці асоб, якія прынялі ўдзел у фальсіфікацыі галасавання на выбарах, неадкладнага вызвалення затрыманых на мірных пратэстах»[46].

Забастоўкі працоўных калектываў

11 жніўня з’явілася інфармацыя, што працоўныя Мінскага электратэхнічнага завода імя В. І. Казлова спынілі працу і прад’явілі патрабаванні да кіраўніцтва прадпрыемства[47].

Па інфармацыі Тэлеграм-канала газеты «Наша Ніва» працаўнікі ААТ «Жабінкаўскага цукровага завода» запрасілі дырэктара І. Балтрамеюка і старшыню райвыканкама на тэрміновую размову. На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня Жабінкаўскага РАУС А. Лагота. Працаўнікі патрабавалі вызваліць механіка завода Ю. М. Васілюка, які быў затрыманы 10 жніўня на мітынгу ў Жабінцы, а таксама патрабавалі сумленных выбараў. Забастоўкі на прадпрыемстве не было.

Пры гэтым кіраўніцтва прадпрыемстваў, дзе паведамлялася аб стачках, сцвярджаюць, што праца ідзе ў штатным рэжыме[48].

14 жніўня па ўсёй краіне пачалі праходзіць сходы працоўных розных прадпрыемств (Мінскі электратэхнічны завод імя В. І. Казлова, трэст «Раммантажбуд», Гродна Азот, БМЗ, СТАА «ЗОВ-ЛенЕВРОМЕБЕЛЬ»). Працоўныя на сходах патрабавалі спыніць гвалт сілавікоў, выпусціць палітзняволеных і правесці сумленныя выбары. На некаторых прадпрыемствах гучыць і патрабаванне адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі[49].

Рэакцыя

Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заклапочаная сітуацыяй вакол пратэстаў у Беларусі і заклікае ўлады забяспечыць поўнае выкананне правоў на свабоду слова і мірных сходаў[50].

Каля пасольстваў Рэспублікі Беларусь праведзеныя акцыі, якія патрабуюць вызваліць затрыманых, такія акцыі ў падтрымку апазіцыйных беларусаў прайшлі ў больш чым дваццаці краінах і ў больш чым трыццаці гарадах свету[51][52][53].

Рымска-каталіцкі арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў да спынення гвалту і правядзення экстраннага круглага стала[54]. 12 жніўня 2020 года віцебскі біскуп Алег Буткевіч выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіў[55]:

" Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі, а Справядлівасць заўсёды вяртала здзейсненае тым, хто пераступаў усялякія людскія (не кажучы ўжо пра Божыя) нормы. "

Папулярны выканаўца Макс Корж апублікаваў у сваім інстаграме заклік да ўдзельнікаў пратэстаў. Спявак заклікае больш не ладзіць беспарадкі. На яго думку, працяг пратэстаў прывядзе да новых трупаў[56].

Прэзідэнт Малдовы І. Дадон назваў падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі ўнутранай справай беларусаў[57]. У сваю чаргу, прэм'ер-міністр Чэхіі А. Бабіш заклікаў да паўторных прэзідэнцкіх выбараў з прысутнасцю міжнародных назіральнікаў[58].

Фэйкавыя паведамлення

10 жніўня Telegram-канал NEXTA апублікаваў запіс аб удзеле ў падаўленні пратэстаў спецназа з Расіі[59]. У наступным пост быў выдалены[60]. Таксама ў сетку публікаваліся фота і відэа, дзе за падзеі ў Беларусі выдаваліся беспарадкі з іншых краін.

Гэты ж канал выпусціў заяву аб гібелі дэманстранта Яўгена Заічніка ў першую ноч пасля выбараў. Аднак мужчына апынуўся жывым[61].

Раней у СМІ з’явілася інфармацыя, што самалёт прэзідэнта Беларусі вылецеў з Мінска ў Турцыю Выказваліся здагадкі, што ў самалёце можа знаходзіцца сям’я Лукашэнка альбо сам Аляксандр Лукашэнка[62].

каналам Медуза са спасылкай на тэлеграм канал NEXTA быў апублікаваны відэаролік, дзе выкідае сваю форму беларускі спецназавец Арцёма Беліновіча, аднак ім апынуўся рускі трэнер у Берліне (пра іншага згаданага байца Яўгена Навіцкага з Лагойска абвяргае інфармацыю не паступала)[63].

А тэлекампанія «АНТ» паведамляла, што за гандлёвым цэнтрам «Рыга» быў знойдзены мікрааўтобус з расійскімі нумарамі, які быў цалкам загружаны амуніцыяй і іншымі прадметамі нібыта для арганізацыі вулічных беспарадкаў. Пазней газета «Наша Ніва», спасылаючыся на Бі-Бі-Сі, высветліла, што стаіць паўгода на гэтым месцы мікрааўтобус належыць кінапрадзюсераў з Масквы, які здымаў у Мінску серыял[64].

Тэлеканал «Беларусь 1» паведамляў аб магчымым подкупе удзельнікаў акцый: адзін з падазраваных быў затрыманы з буйной сумай грошай> У гэты ж дзень недзяржаўныя СМІ апублікавалі выкрыццё: Міхаіл Сімакоў, як індывідуальны прадпрымальнік, займаўся камісійнага продажам аўто, а напярэдадні ён прадаў Opel Zafira і атрымаў 10,5 тыс. долараў ЗША, з якімі яго і затрымалі. 14 жніўня Міхаіла выпусцілі з ізалятара[65].

Зноскі

  1. Протести у Білорусі: правоохоронці застосували силу проти демонстрантів — dw.com, 09.08.2020 (укр.) 
  2. Рачков: нельзя поддаваться на провокации
  3. Пасля пратэстаў 9 жніўня ў Беларусі застаюцца пад вартай 17 журналістаў. Спіс
  4. nashaniva.by
  5. nashaniva.by
  6. Ва ўпраўленнях уласнай бяспекі шок: работнікі міліцыі, СК, КДБ выступаюць праз сацсеткі супраць Лукашэнкі
  7. Караеў: незаконныя вулічныя акцыі добра арганізаваныя, імі кіруюць праз Telegram-каналы і стрым Радыё Свабода
  8. nashaniva.by
  9. svaboda.org
  10. nashaniva.by
  11. nashaniva.by
  12. nashaniva.by
  13. news.tut.by
  14. news.tut.by
  15. news.tut.by
  16. ohchr.org
  17. «Ён мусіў жыць». Аляксандра Тарайкоўскага, які загінуў на Пушкінскай падчас разгону, сям’я шукала двое сутак
  18. У Менску загінуў удзельнік акцыі пратэсту — Радыё Свабода, 10 жнівень 2020, 23:49
  19. Максимова, Маргарита Хроника событий в Витебске вечером 9 августа (руск.) . Витебский курьер (10 жніўня 2020). Праверана 11 жніўня 2020.
  20. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Радыё Свабода (11 жніўня 2020).
  21. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Радыё Свабода (11 жніўня 2020).
  22. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Радыё Свабода (11 жніўня 2020).
  23. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Радыё Свабода (11 жніўня 2020).
  24. На плошчы Незалежнасці прайшоў шматтысячны мітынг за адстаўку Лукашэнкі ФОТЫ. Наша Ніва (14 жніўня 2020). Праверана 15 жніўня 2020.
  25. [1]
  26. Без фейерверков и салютов: в Беларуси запретили продавать пиротехнику
  27. [2]
  28. [3]
  29. После выборов: цепи солидарности, реакция МИД, жалоба Тихановской в ЦИК и помощь пострадавшим
  30. В Минске уже с раннего утра — цепи солидарности
  31. В Минске с утра начались акции солидарности. ОНЛАЙН (13 августа 2020).
  32. С утра в Беларуси люди становятся в цепочки солидарности, свой протест возобновили медики (13 августа 2020).
  33. Автопротест. Водители начали замедлять движение на улицах столицы, но пробок нет
  34. В Беларуси к вечеру начались новые акции протеста
  35. Новая тактика властей: «включать дурака» и тянуть время
  36. Медики 6-ой ГКБ против насилия (13 августа/(08) 2020).
  37. Медики против насилия (13.08.2020).
  38. Минск сегодня вечером: что происходит в городе
  39. Белорусская тюрьма в Жодино переполнена: из изолятора начали выпускать людей среди ночи
  40. https://www.interfax.ru/world/721690
  41. Ельяшевич, Ксения «Говорю: мужики, не расстреливайте меня». Монологи пациентов БСМП (некоторые — из реанимации) (руск.) . Tut.by (15 жніўня 2020).
  42. Матвеева, Татьяна «Раздвигала ноги — и прицельно дубинкой в пах». Один из задержанных в Минске — про жестокость девушки из милиции (руск.) . Tut.by (15 жніўня 2020).
  43. В Беларуси протестующие вновь выходят на улицы. Онлайн
  44. Тихановская инициирует создание координационного совета для трансфера власти в Беларуси
  45. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . Tut.by (11 жніўня 2020).
  46. Матвеева, Татьяна Передали петицию властям, были возле ИВС. В Витебске несколько тысяч человек прошли по всему городу (руск.) . Tut.by (15 жніўня 2020).
  47. В Белоруссии началась забастовка (руск.) . Lenta.ru (11 жніўня 2020).
  48. https://yandex.by/turbo/s/sb.by/articles/generalnyy-direktor-oao-maz-predpriyatie-rabotaet-v-shtatnom-rezhime.html?utm_source=yxnews&utm_medium=mobile
  49. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (руск.) . Tut.by (14 жніўня 2020).
  50. В ООН заявили об обеспокоенности ситуацией в Белоруссии
  51. В ряде стран прошли акции солидарности с белорусами. Посмотрите, что там было (руск.)  (21 чэрвеня 2020). Праверана 16 ліпеня 2020.
  52. В мире идут акции солидарности с белорусами. В Санкт-Петербурге мероприятие сорвалось из-за полиции (руск.)  (27 чэрвеня 2020). Праверана 16 ліпеня 2020.
  53. В Европе пройдут акции солидарности с Беларусью | Борисовские новости (2020-06-25). Праверана 16 ліпеня 2020.
  54. Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі
  55. Каталіцкі біскуп Віцебска: Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі
  56. Макс Корж призвал протестующих прекратить акции
  57. Президент Молдовы назвал внутренним делом странаы события в Беларуси (руск.) . Интерфакс (14 жніўня 2020).
  58. Andrej Babis Mluvil jsem... (чэшск.) . Twitter (14 жніўня 2020).
  59. Революция фейков. Кто и почему распространяет враньё о беспорядках в Белоруссии?
  60. Кто стоит за протестами в Белоруссии // Лукашенко, NEXTA, Тихоновская
  61. Корреспонденты телеканала БелСАТ утверждают, что нашли и поговорили с Евгением Заичкиным, который, как сообщалось, погиб
  62. Самолет Лукашенко вылетел из Минска
  63. Пользователи Сети разоблачили фейк про белорусского спецназовца
  64. Микравтобус с амуницией для уличных беспорядков обнаружен за ТЦ «Рига» в Минске — СМИ
  65. Михаила, которого показали как одного из организаторов беспорядков, отпустили