ОБ АВТОРЕ

Журналист, обозреватель, специалист в области Public Relations.

Окончил биофак БГУ. Карьеру журналиста начал в 1995 году в журнале «Дело». Cотрудничал с «Белорусской деловой газетой» до ее закрытия, газетой «Московский комсомолец в Белоруссии», «Бизнес-леди», «Финансовый директор», «Детективной газетой», порталом BEL.BIZ, информационным агетством «Интерфакс».

Был собкором в Беларуси российского информагентства Stringer. Занимал должность заместителя директора радиостанции «Сталіца».

Работал PR-менеджером в «Международной финансовой корпорации» (IFC).

С весны 2010 года – собственный корреспондент в Беларуси российского федерального издания «Газета.Ru».

С января 2013 года – снова работает в БДГ (теперь под брендом «БДГ Деловая газета»).

Вы здесь

Гісторыя беларускага самвыдату: “Моладзь змагаецца!”

Ад самага пачатку гэтай серыі “Гісторыя беларускага самвыдату” я разлічваў прэзентаваць у ёй самвыдатаўскія выданні перыяду 1987-1992 гадоў. Тыя, што знаходзіліся ў маёй уласнай калекцыі. Але праз пэўны час чытачы Mediakritika.by пачалі прапаноўваць мне непадцэнзурныя выданні з уласных калекцый.

І хуткім часам стала зразумела, што ў Беларусі была яшчэ адна буйная хваля стварэння самвыдату. Яна прыйшлася на 1996-1997 гады, калі ўлада і апазіцыя зацята змагаліся адно з адным. І тая хваля самвыдату таксама заслугоўвае свайго апісання.

Адно з выданняў, якое з’явілася на той хвалі палітычнай ды пратэстовай актыўнасці, – газета “Моладзь змагаецца!”. Да мяне патрапілі №1 і №2, якія выйшлі, адпаведна, у чэрвені і снежні 1996-га. Газета пазіцыянуе сабе як “Абвесьнік маладзёжнага супраціўлення”. Мова – беларуская, правапіс – “тарашкевіца”. Шмат ілюстрацый. Асноўны змест артыкулаў – расповед пра сутычкі за міліцыяй ды спецслужбамі, інструкцыі па вядзенню партызанскай барацьбы ў гарадскіх умовах, канспірацыі, спецыфічны гумар і таму падобнае.

Фармат выдання – А3, папера газетная, кепская і тонкая, спосаб паліграфіі незразумелы. Агульная якасць – кепская. Уся газета месціцца на адным аркушы, то бок мае ўсяго дзе старонкі. У пэўным сэнсе «Моладзь змагаецца!» была шырокафарматнай улёткай у выглядзе газеты.

Аніякіх выходных дадзеных няма. Але вядома, што выданнем займаліся такія вядомыя андэграўндныя асобы, як Паўлюк Канавальчык і Алег Новікаў (вядомы пад псеўданімам Лёлік Ушкін) – яны ж пазней стварылі вядомую палітычна-сатырычную газету “Навінкі”.

Сёе-тое цікавае пра “Моладзь змагаецца!” нам распавёў палітолаг Сяргей Марцалеў, які ў 1996 годзе таксама меў непасрэднае дачыненне да выдання гэтай газеты. Вось кавалак інтэрв’ю з ім:

- Колькі, увогуле, нумароў выйшла?

- Два нумары толькі.

 

- Хто быў ініцыятарам стварэння гэтай газеты?

- Як ні дзіўна, хаця газета беларускамоўная, яе выпусціла група моладзі левых поглядаў. Я б тут не выкарыстоўваў слова “анархісты”, бо гэта былі людзі розных поглядаў, але ж тым не менш...

Адметнасць гэтай газеты вось у чым. Па-першае, яна зроблена на хвалі так званай “Менскай вясны – 96”. То быў цалкам легендарны перыяд. Я пра масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі, на 2 красавіка – на так званы “Дзень яднання Расіі і Беларусі”, і на “Чарнобыльскі Шлях – 96”. Вось на хвалі таго маладзёвага радыкалізму, рамантыкі супратыву, і з’явілася выданне “Моладзь змагаецца!”.

Як ні дзіўна, хаця гэтую газету рабілі людзі цалкам левых поглядаў, яна зроблена па вобразе ды падабенстве ультраправых фанатскіх “зінаў”.

Ініцыятарамі выдання стала група “Чырвоны жонд” і канкрэтна Павал Канавальчык, Алег Новікаў і, у меншай ступені, я. Я рабіў гумарыстычны блок ды займаўся агульнымі пытаннямі.

- Які быў наклад?

- Я зараз дакладна не памятаю, але, здаецца, па тысячы асобнікаў на кожны з нумароў. Дзе друкавалі – не ведаю. Ведаю толькі, што ў Беларусі, і што моцна дапамагалі незалежныя прафсаюзы.

- Як газета распаўсюджвалася?

- Сярод прыхільнікаў, знаёмых, таксама раздавалася на мітынгах. І вось што цікава: “левакі” тады супрацоўнічалі з праварадыкаламі з Беларускай партыі свабоды, і яны таксама дапамагалі распаўсюджваць. Я сам асабіста раздаў кала ста асобнікаў.

- Чаму “Моладзь змагаецца!” перастала выходзіць?

- Яе канцэпцыя стала неактуальнай. “Менская вясна” пайшла на спад, і далей патрабавалася ўжо нешта іншае. Гэты рамантычны моладзевы пад’ём, ён скончыўся ў 1997-м.

Напрыканцы звернемся да бэкграунда – да палітычных падзей 1996 года. Вось што пісаў пра тыя падзеі Павал Севярынец:

“Спробы рэжыму Лукашэнкі ў 1996 годзе здаць дзяржаўную незалежнасць Беларусі былі сарваныя нечаканымі й бурлівымі мітынговымі выступамі Вясны-96, арганізаванымі БНФ. Галоўную ролю ў дэманстрацыях пратэсту адыгрывала моладзь 1970-85 гадоў нараджэння. Ужо ў 1997 пакаленне пераменаў выбухнула самастойным супрацівам прарасейскаму рэваншу: у найноўшай гісторыі Беларусі зьявіліся Малады Фронт і БПСМ, міліцыя й унутраныя войскі, радыкальныя групоўкі й палітычныя вязні. Ударная хваля, руйнуючы стэрэатыпы, накатваючы на рэжым, абуджаючы нацыю, прайшла па ўсёй краіне. Фронт супрацьстаяння, што ўзнік паміж дыктатурай і моладдзю, кардынальным чынам памяняў стан грамадства і апазыцыі: падзеі 1996-97 выклікалі тэктанічныя разломы ў старэйшых пакаленнях, палітыцы і дзяржаўнай сыстэме.

Пакаленне, народжанае да перабудовы, выбухнула ўвесну 1996-га – у адказ на спробы далучыць Беларусь да Расеі. Дзясяткі тысячаў студэнтаў і школьнікаў у Менску, Горадні й Магілеве выйшлі на заклік БНФ на вуліцы, каб адстойваць незалежнасць. Тая самая моладзь, якая маўчала столькі гадоў, страчаная моладзь, пра якую грамадзтва ўжо паспела забыцца, выйшла на арэну гісторыі Беларусі, каб раз і назаўжды стаць пакаленнем Маладога Фронту – новай хваляй нацыянальнага руху, галоўнай надзеяй Беларусі на зломе тысячагоддзяў.

У сакавіку–траўні 1996-га ў Беларусі адбылося тое ж самае, што і ў 1956-м у Вугоршчыне, у 1968-м у ва Францыі ці ў 1989-м у Пекіне. Абсалютна нечаканыя й масавыя стыхійныя вулічныя выступы скаланулі ўсю краіну, адкрылі фронт новае генэрацыі й распачалі найноўшую гісторыю.

27 лютага 1996 стала вядома, што Лукашэнка, маючы на мэце крамлёўскую пасаду, ужо праз месяц рыхтуецца падпісаць дамову аб фактычным уваходзе Беларусі ў склад Расеі. Рэакцыяй на гэтую навіну быў шок. БНФ заклікаў людзей выходзіць на вуліцы й абвясціў, што на Дзень Волі рыхтуецца агульнанацыянальная акцыя пратэсту. Улёткі з’явіліся ўжо ў першыя дні сакавіка. Маладыя фронтаўцы абыходзілі кватэры, студэнцкія інтэрнаты і ВНУ – зацята й адчайна, як ніколі.

24 сакавіка ў 12:00 на плошчы Незалежнасці ў Менску сабралася больш за дзесяць тысячаў чалавек. Моладзь з бліжэйшых студэнцкіх гарадкоў і станцыяў мэтро падвальвала натоўпамі. За наступныя паўгадзіны колькасць дэманстрантаў дасягнула дваццаці тысячаў. Улады былі ў разгубленасці. Маніфэстацыя, якая выйшла на праспэкт Скарыны, ўмомант прарвала некалькі міліцэйскіх кардонаў і рушыла па горадзе. Мора бел-чырвона-белых сцягоў, шматтысячныя скандаваньні "Жыве Беларусь!" і цэлая армія моладзі – такога Менск ня бачыў з часоў падзення камуністаў. Дэманстранты дайшлі да Опэрнага, правялі мітынг і накіраваліся да будынку дзяржаўнае тэлевізіі, патрабуючы жывога эфіру. Выстаўленыя кардоны экіпіраванае міліцыі ледзь стрымалі моладзь, у сутычках пацярпелі дзясяткі людзей. Нарэшце, частка дэманстрантаў зноў рушыла ў цэнтар, і каля будынку КДБ падцягнуты ў горад спэцназ перайшоў у атаку. Больш ста чалавек былі жорстка збітыя й атручаныя газам, каля трыццаці схопленыя.

"На вуліцах Менску засталіся ляжаць параненыя", – гэтае паведамленне агенцтва Reuters, перададзенае ўсімі вядучымі тэлекампаніямі свету ўвечары 24 сакавіка, канстатавала для Беларусі канца ХХ стагоддзя пачатак сапраўднае вайны на вуліцах.

Лукашэнка, які не чакаў такога супраціву, тэрмінова загадаў арганізаваць у адказ мітынг у падтрымку інтэграцыі. 30 сакавіка да Палаца Спорту на аўтобусах было звезена каля пятнаццаці тысячаў чалавек – пэнсіянераў і рабочых. Але там зноў зявіліся студэнты зь бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках, якія крычалі "Жыве Беларусь!". Прымусова сабраны народ разышоўся з пляцу менш чым за гадзіну.

2 красавіка, калі Лукашэнка паехаў у Маскву падпісваць пагадненне зь Ельцыным, на плошчы Незалежнасці, вакол яго рэзідэнцыі й Дома Ураду былі выстаўленыя міліцэйскія кардоны й бранятэхніка. Усе чакалі, што пасля застрашванняў і разгону 24 сакавіка пратэсты будуць малалюднымі. Але ў другой палове дня ў цэнтры гораду сабралася ўжо больш за трыццаць тысячаў прыхільнікаў незалежнасці. Дэманстранты зноў выйшлі на праспэкт Скарыны, скандуючы лезунгі, прайшлі па цэнтральных вуліцах Менску – даўжыня гіганцкае калёны дасягала двух кілямэтраў – і пасьля нязначных сутычак з міліцыяй, завяршылі шэсьце мітынгам ля Палаца Спорту. "70-80 % дэманстрантаў – моладзь ва ўзросьце ад 16 да 25гадоў!", – адзначала газэта "Свабода".

Шматтысячныя выступы, якія пракаціліся па Беларусі, фактычна сарвалі здачу беларускай незалежнасці й далі моцныя аргумэнты супраціўнікам Лукашэнкі ў самой Маскве. Ельцын і Лукашэнка былі вымушаныя надаць дамове дэкляратыўны характар. Больш таго – акцыі Вясны-96 разграмілі стэрэатып аб забітасьці й абыякавасьці беларусаў. Усе толькі й размаўлялі пра апошнія шэсці. Гутаркі й чуткі выбухалі, быццам гранаты; у крамах ды тралейбусах успыхвалі спрэчкі й людзі на поўны голас выказвалі ўсе, што яны думаюць пра рэжым. Сама атмасфера была свежай, вольнай, разрэджанай – такое бывае паветра ў гарах.

Нарэшце, 26 красавіка, у дзесятую гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся знакаміты "Чарнобыльскі Шлях-96" – акцыя, якая прагрымела на ўвесь свет і стала своеасаблівай кульмінацыяй Вясны 1996 года.

Вясна-96 вывела на вуліцы, на арэну беларускай гісторыі, новую генэрацыю. Дзясяткі тысячаў студэнтаў ды школьнікаў на шэсьцях – гэта спараджала павальную паніку рэжыму й рэзкае ўзрушэньне незалежніцкіх настрояў у грамадстве. Але больш за ўсе была ўражаная гэтым масавым эфэктам сама моладзь: здзіўленыя і шчаслівыя мнагатысячныя грамады на вуліцах нечакана для сябе апынуліся ў цэнтры падзеяў, у аб'ектывах тэле- і фотакамэраў, на грэбні хвалі. Памятаю, як мы ўзбіраліся на парапэты й штохвіліны захоплена падскоквалі паглядзець:"Ого, а колькі!!".

Iдэалогiя? Простая як скандаваньнi. Праграма? Спытайце ў БНФ. Мэта? Незалежная Беларусь без Расеi й Лукашэнкi. Ня дзіўна, што ролю інфармацыйнага эпіцэнтру ўвесну-96 адыграла папулярнае маладзевае FM-радые "101,2", якое перадавала навіны аб акцыях і беларускамоўны рок. Увосені 96-га "101,2" зачыняць.

Вясна-96 – гэта апошняя ўспышка БНФ: згасаючы, антыкамуністычны Народны Фронт спарадзіў новую ўдарную хвалю нацыянальнага руху. Масавы маладзёвы рух, Малады Фронт, утварыўся менавіта ўвесну 1996-га вакол дэманстрацыяў БНФ ў Менску, Гародні й Магілеве. І Малады Фронт аказаўся куды больш энэргічным і рашучым”.

Націсніце на малюнак, каб прагледзець нумар цалкам

Оценить материал:
0
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: