Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое пісьмо Тэсалонцам


 

 

Другое пісьмо Тэсалонцам

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Першае пісьмо сьв. Паўла Тэсалонцам не ўспакоіла іх, а можа яшчэ больш узбурыла, падняло спрэчкі. Адны, не дакладна зразумеўшы або перакруціўшы выказваньні Паўлавага пісьма, чакалі хуткага канца сьвету (знайшліся фальшывыя пісьмы), другім пісьмо нагнала страху, а іншыя кідалі працу, апускалі рукі або пачыналі распутнічаць.

Гэта ўсё змусіла сьв. Паўла напісаць другое пісьмо. У ім ён адхіляе скоры канец сьвету і парузію (другое прыйсьце Хрыстуса), сварыцца на звадыяшаў і віхрыцеляў і ганіць ліхія паводзіны хрысціян.

Па ўсім дапускаецца, што і другое яго пісьмо было напісана ў Карыньце, значыць, у 51 годзе незадоўга за першым.

Аўтэнтычнасьць аўтарства бясспрэчная як з боку Касьцёла, так і крытыкі, як цесна зьвязана з першым.

Распарадак пісьма

Уступ: Адрас пісьма, падзяка за стойкасьць веры Тэсалонцаў (1,1-12).

Частка першая: Дыдактычная (2, 1-17)

1.   Дзень прыходу Хрыстовага і знакі папярэджваючыя. (2, 1-17).

Частка другая: Маральная. (3, 1-15)

1.   Апостал просіць аб маленьні. (3,1-15)

2.   Загадвае высьцерагацца лянівых (3, 6-15)

3.   Уласнаручнае прывітаньне на доказ аўтантычнасьці пісьма. (3,16-18).


Старонка 1 з 4 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст