Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы

010203040506

Пераклад Лукі Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
Паводле: Новы Запавет і Псальмы, 1931
Алічбоўваньне:  кс. С. Сурыновіч, Н. Васілевіч
(група па алічб. тэкстаў Сьв. Пісьма, каард. кс. С. Сурыновіча)

Разьдзел 1

1 Паўла, Апостал Ісуса Хрыста па загаду Бога, Збавіцеля нашага і Госпада Ісуса Хрыста, надзеі нашае,

2 Цімахвею, праўдзіваму сыну ў веры: ласка, міласьць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.

3 Адыходзячы ў Македонію, я ўпрасіў цябе быць у Эфэсе і загадаць некаторым, каб яны ня вучылі іншага

4 і не займаліся міфамі ды радаводамі бясконца, якія робяць больш спрэчак, чымся Божага збудаваньня ў веры.

5 Завяршэньне-ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумленьня ды веры бяз хітрыкаў,

6 ад чаго адступіўшы, некаторыя ўзьбіліся на шлях пустаслоўя,

7 жадаючы быць вучыцялямі закону, ды не разумеючы ані таго, аб чым гавораць, ані таго, што сцьвярджаюць.

8 А мы ведаем, што закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,

9 ведаючы тое, што закон не пакладзены для праведніка, але для беззаконных і непакорных, бязбожных і грэшнікаў, распусных і паганых, для забойцаў бацькоў і матак, для душагубаў,

10 для блуднікаў, мужаложнікаў, грабежцаў людзей, брахуноў, вераломных і для іншага, што праціўна здаровай навуцы,

11 водле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне даверана.

12 I дзякую Хрысту Ісусу Госпаду нашаму, Які дае мне сілу, што Ён прызнаў мяне верным, паставіўшы на служэньне,

13 мяне, які раней і зьняважаў, і перасьледаваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта праз няведаньне, у няверы.

14 Ласка-ж Госпада нашага памножылася ўва мне разам з вераю і любоўю ў Хрысьце Ісусе.

15 Вернае гэтае слова і ўсякага прыйма вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў на сьвет збавіць грэшнікаў, а каторых я першы.

16 Але дзеля таго я й памілаваны, каб Ісус Хрысгос у-ва мне першым паказаў усю доўгацярплівасьць, на прыклад тым, што хочуць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.

17 Цару-ж вякоў нятленнаму, нявідомаму, адзінаму прамудраму Богу чэсьць і слава на векі вякоў. Амін.

18 Гэты запавет выкладаю табе, сын мой Цімахвей, водле былых аб табе прароцтваў, каб ты ваяваў згодна з імі добрую вайну,

19 маючы веру і добрае сумленьне, адкінуўшы якое некаторыя заняпалі ў веры;

20 із якіх Імяней і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не зьняважаць (Бога).


Старонка 1 з 6 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст