У Беларусі ў 2010 годзе выкіды стацыянарнымі крыніцамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра склалі 377,1 тыс. тон, скараціўшыся ў параўнанні з 2009 годам на 17,5%. Гэта выклікана "зніжэннем долі мазуту, што выкарыстоўваецца ў якасці паліва", паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, адзначыўшы, што выкіды зменшыліся ва ўсіх абласцях і Мінску.
Больш за ўсё забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра трапіла ў Наваполацку (50 тыс. тон), Мінску (31 тыс. тон), Навалукомлі (16 тыс. тон), Горадні (12 тыс. тон) і Гомелі (11 тыс. тон), паведамляе БелаПАН.