Латвія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Латвійская Рэспубліка
Latvijas Republika
Flag of Latvia.svg Герб Латвіі
Сцяг Латвіі Герб Латвіі

Каардынаты: 57°00′00″ пн. ш. 25°00′00″ у. д. / 57° пн. ш. 25° у. д. (G) (O) (Я)

EU-Latvia.svg
Дэвіз: «Dievs, Svētī Latviju»
«Божа, дабраславі Латвію»
Гімн: «Dievs, Svētī Latviju»
Дата незалежнасці 18 лістапада 1918 (ад Расійскай імперыі)
Афіцыйная мова Латышская
Сталіца Рыга
Найбуйнейшыя гарады Рыга, Даўгаўпілс, Ліепая, Елгава, Юрмала
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Раймандс Вэёніс
Лаймдата Страўюма
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні

64 589 км²
1,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

1.997.500[1] чал. (147-я)
2.070.371 чал.
34,3 чал./км²  (166-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$42.471 млрд
$20.969  (49-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$28.324 млрд
$13.984
ІРЧП (2013) 0,814 (вельмі высокі) (44-ы)
Этнахаронім Латышы
Валюта Еўра
Інтэрнэт-дамены .lv, .eu
Код ISO LV
Тэлефонны код +371
Часавы пояс +2

Ла́твія (лат.: Latvija) — дзяржава ў Паўночнай Еўропе. Латвія складзеная з чатырох гістарычных краёў: Курляндыя (Kurzeme) на паўднёвым захадзе, Лівонія (Vidzeme) на паўночным захадзе, Земгалія (Zemgale) на паўночным усходзе і Латгалія (Latgale) на паўднёвым усходзе. На поўдні Латвія мяжуе з Беларуссю і Літвой на ўсходзе — з Расіяй, на поўначы — з Эстоніяй. З захаду краіна абмываецца Балтыйскім морам. Латвія — член НАТА (NATO) і Еўрапейскага Саюза.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Лясы займаюць 40 % тэрыторыі Латвіі. Краявіды багатыя на ўзгоркі і азёры. Узбярэжжа Балтыйскага мора аднастайнае. З фаўны распаўсюджаныя алені, лісы, ласі, ваўкі, бабры. Самае буйное возера Латвіі — Лубанс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэднявеччы вядомыя як Ліфляндыя або Інфлянты, землі сучаснай Латвіі з 13 ст. належалі Лівонскаму ордэну. Пасля заняпаду ордэна Інфлянты ў 1562 годзе трапілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а пазней — Рэчы Паспалітай. У 18 і 19 ст. тэрыторыя Латвіі была паступова далучана да Расійскай імперыяй.

18 лістапада 1918 Латвія абвясціла незалежнасць ад ахопленай рэвалюцыяй Расіі. У 1934 Латвія стала аўтарытарнай дзяржавай.

17 ліпеня 1940 Латвія згодна з Пактам Молатава-Рыбентропа была ўключана ў склад СССР на правах рэспублікі.

21 жніўня 1991 года Латвія аднавіла сваю незалежнасць. Урад дзяржавы ўзяў курс на еўраінтэграцыю, не стаў далучацца да пост-савецкага аб'яднання СНД. На пачатку 21 ст. Латвія стала членам НАТА і Еўрапейскага Саюза.

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Латвія — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1922, адноўленая і змадыфікаваная 6 ліпеня 1993. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае парламент на 4 гады.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Сейму (100 дэпутатаў), які выбіраецца на 4 гадоў.

Выканаўчая ўлада налкжыць ураду на чале з прэм'ер-міністрам, якога прызначае прэзідэнт.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Да 2009 Латвія падзялялася на 26 раёнаў і 7 гарадоў асаблівага статусу. У выніку рэформы ўтвораны адзін узровень адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу: 109 муніцыпалітэтаў (лат. novadi) і 9 рэспубліканскіх гарадоў (лат.: republikas pilsētas).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Найважнейшая галіна прамысловасці Латвіі — машынабудаванне. Апроч таго, важную ролю мае марское рыбалоўства, вытворчасць мэблі і тэкстыльная прамысловасць. Найважнейшыя гандлёвыя партнёры Латвіі — краіны Паўночнай Еўропы, таксама важнае значэнне мае транзіт нафты і нафтавых прадуктаў з Беларусі і Расіі. Традыцыйна вялікае значэнне мае турызм, што зноў перажывае рост пасля атрымання незалежнасці.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Транспартная інфраструктура Латвіі добра развітая. Цэнтр транспартнай сеткі — сталіца Рыга.

Чыгунка[правіць | правіць зыходнік]

За апошнія 10 гадоў чыгунка перажыла вялікае зніжэнне пасажырапатоку. Найбуйнейшае прадпрыемства чыгункі — LDZ (Latvijas dzelzceļš). Важнымі застаюцца таварныя перавозкі да балтыйскіх портаў, прыгарадныя электрычкі ў Рыжскай агламерацыі, пасажырскія перавозкі з Рыгі ў Даўгаўпілс, а таксама з Рыгі ў Вільнюс, Каўнас, Мінск, Маскву і Санкт-Пецярбург.

Авіяцыйны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшы аэрапорт краіны знаходзіцца ў Рызе. Таксама там размешчана найбуйнейшая авіякампанія Латвіі — airBaltic, што ажыццяўляе рэйсы ў Скандынавію, краіны Цэнтральнай Еўропы і іншыя краіны Прыбалтыкі.

Аўтамабільны транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Латвія мае прамянёвую сістэму шашэй з цэнтрам у Рызе. Важнае значэнне мае аўтастрада Via Baltica, што ідзе праз усю краіну з поўначы на поўдзень праз Рыгу.

Марскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Марскі транспарт на Балтыцы — важны складнік транспартнай сістэмы рэгіёна з Сярэднявечча. Марскія парты Латвіі — Рыга, Вэнтспілс і Ліепая. Паромныя маршруты злучаюць Латвію з краінамі Скандынавіі, Польшчай, Германіяй. Апроч таго, багата марскіх камунікацый ідуць уздоўж латышскга ўзбярэжжа.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 насельніцтва Латвіі склала 2.385.231 чалавек. З іх: 59,4 % — латышы, 27,6 % — рускія, 3,6 % — беларусы, 2,5 % — украінцы, 2,3 — палякі, 1,3 % — літоўцы, 2,2 % — іншыя этнічныя групы (сярод іх эстонцы, немцы, лівы). У Латвіі дагэтуль здараюцца канфлікты вакол рускай меншасці, прадстаўнікі якой часта адмаўляюцца атрымліваць латышскае грамадзянства па ўстаноўленай працэдуры, якая прадугледжвае іспыт па латышскай мове, а латышскія ўлады парушаюць права рускіх на навучанне на роднай мове. Прыкладна палова рускамоўных мае статус неграмадзян і пазбаўлены права голасу на выбарах і іншых правоў і свабод.

Насельніцтва Латвіі паводле этнічнага паходжання, з 1935 па 1989 гг., у тысячах
1935* 1959* 1989* 2005 2011
Нацыянальнасць Колькасць Працэнт Колькасць Працэнт Колькасць Працэнт Колькасць Працэнт Колькасць Працэнт
Латышы 1.467,0 77,0 1.297,9 62,0 1.387,8 52,0 1.357,1 58,8 1.284,2 62,1
Рускія 168,3 8,8 556,4 26,6 905,5 34,0 669,7 28,6 556,4 26,9
Яўрэі 93,4 4,9 36,6 1,7 22,9 0,9 9,9 0,4 6,4 0,3
Немцы 62,1 3,3 1,6 0,1 3,8 0,1 3,9 0,2 3,0 0,1
Палякі 48,6 2,6 59,8 2,9 60,4 2,3 56,5 2,5 44,8 2,2
Беларусы 26,8 1,4 61,6 2,9 119,7 4,5 88,3 3,8 68,2 3,6
Літоўцы 22,8 1,2 32,4 1,5 34,6 1,3 31,7 1,4 24,4 1,2
Украінцы 1,8 0,1 29,4 1,4 92,1 3,4 59,0 2,6 45,7 2,2
Татары 15,1 0,7 10,7 0,9 39,5 1,8 30,3 1,7 28,3 1,3
Усяго 1.905,9 100,0 2.086,4 100,0 2.666,6 100,0 2.306,4 100,0 2.067,9 100,0

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

За сваю гісторыю Латвія трапляла пад культурныя ўплывы розных краін. Найбольш яскравы ўплыў краін Паўночнай Еўропы. Архітэктура старых гарадоў тыповая для гарадоў Ганзы. Таксама і сучасная латышская культура мае шчыльныя сувязі з шведскай, фінскай і, асабліва, нямецкай культурамі.

Важную ролю ва ўтварэнні культурнага ландшафту Латвіі адыграла расійскае панаванне, што доўжылася амаль два стагоддзі. Руская мова дагэтуль вельмі пашыраная ў краіне, асабліва ў гарадах і на ўсходзе, сярод рускіх і іншых нацыянальных груп, што складаюць да 40 % насельніцтва.

Частка сучаснай Латвіі вакол Даўгапілса (Латгалія) гістарычна была населена беларусамі, уваходзіла ў Полацкае княства і нават была ўключана ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Сам Даўгапілс мае адпаведную беларускую назву — Дзвінск.

Апроч таго, у Латвіі пражывае народнасць ліваў колькасцю 1.500 чалавек, перш за ўсё ў Рызе і некаторых прыморскіх вёсках.

Пануючай у Латвіі рэлігіяй пасля Рэфармацыі стала лютэранства, за выняткам пераважна каталіцкай Латгаліі. Сярод рускамоўных латвійцаў пашыранае праваслаўе. Колькасць рэгулярна наведваючых царкву ў Латвіі сёння вельмі малая, ці не самая нізкая ў Еўропе. Латышская лютэранская царква вельмі кансерватыўная і адмаўляе жанчынам у праве прапаведаваць, у чым яна супярэчыць з латышскай лютэранскай царквой у замежжы ў Швецыі і іншых краінах. Вялікую ролю граюць абрады і элементы традыцыйных балцкіх вераванняў.

Самае яскравае народнае свята ў латышоў — Купалле (Ligo), з якім таксама звязана шмат звычаяў і абрадаў.

Латвія знакамітая сваёй культурай народных спеваў. Тыповая латышская форма спеваў — Дайны, чатырохрадковыя, невершаваныя спевы на розныя тэмы, ад міфалагічных да пабытовах сюжэтаў. Этнографамі было сабрана больш за мільён народных дайнаў, што ёсць рэкордам, зважаючы на колькасць насельніцтва невялікай Латвіі. Запіс дагэтуль перадаваных у вуснай форме дайнаў пачаў напрыканцы 19 ст. Крыш'яніс Баронс; сабраная ім для гэтага Шафа Дайнаў дагэтуль з'яўляецца свайго кшталту нацыянальнай святыняй.

Кожныя 5 год у Рызе (за савецкім часам — за мяжой) праходзіць вялікае Спеўніцкае свята, у якім бяруць удзел тысячы латышскіх і замежных хораў, хораў латышскае дыяспары.

Як і ў Эстоніі, гарадская культура і буйныя паны ў Латвіі былі да Рэвалюцыі 1917 года нямецкамоўнымі. Таксама нямецкамоўнаю была інтэлігенцыя. Падчас Другой Сусветнай вайны нямецкая меншасць была вывезена ў Германію. Таксама амаль не засталося ў Латвіі пасля Другой Сусветнай вайны яўрэяў.

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1991 года Рэспубліка Беларусь і Латвійская Рэспубліка падпісалі Дэкларацыю аб прынцыпах добрасуседскіх адносін. Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 7 красавіка 1992 года. У 1993 годзе ў Мінску адкрылася латвійскае пасольства, а ў Рызе — беларускае. У 1994 годзе Беларусь адкрыла генеральнае консульства ў Дзвінску, а Латвія — у Віцебску[2].

У 1993 годзе Латвію наведаў з візітам міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка. У 1995 годзе ў Мінску двойчы пабываў прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Гайліс. У тым жа годзе ўпершыню адбыўся візіт у Беларусь дэлегацыі латвійскага парламента. У верасні 1997 года на міжнароднай нарадзе ў Вільні адбылася сустрэча прэзідэнтаў. У сакавіку 1998 года Латвію наведаў міністр замежных спраў Беларусі Іван Антановіч, у маі таго ж года — прэм'ер-міністр Сяргей Лінг. Уладзімір Ярмошын, які змяніў яго на пасадзе кіраўніка ўрада, ажыццявіў візіт у Латвію ў сакавіку 2001 года. У кастрычніку 2000 года адбыўся візіт у Беларусь міністра эканомікі Латвіі Айгара Калвіціса. У 1998 і 2001 гадах Беларусь для ўзаемінаў з Нацыянальным сходам наведвалі латвійскія парламенцкія дэлегацыі. У 2001 годзе ў латвійскім парламенце была створана група па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь. У 2006 годзе Латвія аб'явіла, што не дапусціць на сваю тэрыторыю вышэйшых службовых асоб Беларусі, якія маюць дачыненне да парушэння правоў чалавека і дэмакратычных норм. 31 студзеня 2008 года бакі падпісалі пагадненне аб узаемных паездках грамадзян. У лютым пагадненне набыло моц. Першая сустрэча кіраўнікоў урадаў Сяргея Сідорскага і Іварса Годманіса адбылася 11 ліпеня 2008 года ў будынку латвійскай памежнай аховы на КПП «Урбаны — Сілене». У лістападзе 2008 года ў рамках правядзення чарговай выстаўкі «Беларусь-ЭКСПА» ў Рызе пабываў Сяргей Сідорскі. Візіт у адказ Іварса Годманіса, падчас якога адбылася сустрэча і з Аляксандрам Лукашэнкам, адбыўся ў лютым 2009 года[2].

Мяжа[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1993 года Беларусь і Латвія падпісалі пагадненне аб прыгранічных пунктах пропуску, у лютым 1994 года — пагадненне, якое спрашчае працэдуру пропуску праз мяжу жыхароў прыгранічных тэрыторый. 21 лютага 1994 года ўрады падпісалі Дамову аб мяжы. За аснову мяжы была прынята лінія, якая склалася да моманту ўключэння Латвіі ў склад СССР у 1940 годзе. У маі 1998 года бакі пачалі працэс дэмаркацыі і ў кастрычніку 2006 года завяршылі яго, устанавіўшы апошні памежны знак ля вёскі Карасіна ў Браслаўскім раёне. У верасні 2007 года ў Мінску на пасяджэнні змешанай дэмаркацыйнай камісіі былі падпісаны, сшыты і апячатаны пячаткамі міністэрстваў замежных спраў пратаколы і каталог каардынат, памежных знакаў, дэмаркацыйная карта і апісанне дзяржаўнай мяжы[2].

Цікавае[правіць | правіць зыходнік]

Паводле некаторых вучоных, у Латвіі ў 1510 годзе была ўстаноўлена першая яліна ў свеце. Іншая тэорыя адносіць гэта вынаходніцтва да Страсбурга ў французскім Эльзасе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі