Руанда
|
|||||
Гімн: «Rwanda Nziza» | |||||
Дата незалежнасці | 1 ліпеня 1962 (ад Бельгіі) | ||||
Афіцыйная мова | французская, руанда, англійская | ||||
Сталіца | Кігалі | ||||
Найбуйнейшы горад | Кігалі | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Поль Кагамэ П'ер Дамьен Хабумурэм'і |
||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
144-я ў свеце 26 338 км² 5,3 |
||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
10 746 311 чал. (91-я) 421 чал./км² |
||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0.460 (нізкі) (167-ы) | ||||
Валюта | Руандыйскі франк[1] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .rw | ||||
Тэлефонны код | +250 | ||||
Часавы пояс | +2 |
Руанда, Рэспубліка Руанда — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Сталіца — Кігалі. Кіраўнік дзяржавы — Поль Кагамэ. Плошча=26,338 тыс. км.кв. Насельніцтва=9,038 млн чал. (2005 г.). Грашовая адзінка — Руандыйскі франк.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Старажытнымі насельнікамі тэрыторыя Руанды былі пігмеі — тва. У пачатку II-га тыс. н.э. тут пасяліліся бантумоўныя земляробчыя плямёны хуту. Каля XVI ст.. іх падпарадкавалі жывёлаводы тутсі, якія стварылі тут дзяржаўнае аб'яднанне на чале з мвамі (каралём). Меншасць тутсі складала касцяк кіруючай эліты, якая панавала над большасцю — хуту. У 1898 г. Руанда анексіравана Германіяй і далучана да германскай Усходняй Афрыкі. У 1916 г. Руанду акупіравала Бельгія, якая пасля Першай сусветнай вайны атрымала мандат Лігі Нацый на кіраванне Руандай. З 1946 г. Руанда — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Бельгіі. У 1959 г. прадстаўнікі хуту заснавалі Рух за эмансіпацыю (з 1960 г. Рэспубліканска-дэмакратычны рух Пармехуту, РДР Пармехуту) на чале з Г.Кайібандам. На першых усеагульных выбарах 1961 г. перамог РДР Пармехуту. У верасні 1961 г. скасавана манархія, што суправаджалася сутыкненнямі паміж хуту і тутсі, у выніку чаго каля 200 тысяч тутсі знайшлі прытулак ва Угандзе.
1 ліпеня 1962 г. абвешчана незалежнасць Руанды, першым прэзідэнтам стаў Г.Кайібанда. У снежні 1963 г. адбыліся новыя сутыкненні паміж хуту і тутсі, пачалося выцясненне тутсі з дзяржаўнага апарату. У ліпені 1973 г. ваенныя на чале з генералам Ж.Хаб’ярыманам здзейснілі дзяржаўны пераварот. У снежні 1978 г. прынята новая канстытуцыя Руанды, Хаб'ярымана абраны прэзідэнтам краіны. Адзінай дазволенай палітычнай партыяй абвешчаны Нацыянальны рух за развіццё (заснаваны ў 1975 г.). У кастрычніку 1990 г. з тэрыторыі Уганды ў Руанду ўварваліся ўзброеныя атрады Патрыятычнага руандыйскага фронту (ПРФ), створанага эмігрантамі-тутсі. 4 жніўня 1993 г. паміж ПРФ і ўрадам Руанды падпісана пагадненне аб спыненні агню і стварэнні кааліцыйнага ўрада. 6 красавіка 1994 г. быў збіты самалёт, на якім ляцнў Хаб'ярымана, і ён загінуў, у чым абвінавацілі тутсі. Міліцыя хуту пачала масавае фізічнае знішчэнне тутсі; у выніку генацыду загінулі да 1 млн чалавек. У адказ ПРФ разгарнуў наступленне і авалодаў усёй тэрыторыяй Руанды. Больш за 2 млн хуту ўцяулі ў суседнія краіны. У ліпені 1994 г. прэзідэнтам Руанды абвешчаны выхадзец з хуту П.Бізімунгу, віцэ-прэзідэнтам — выхадзец з тутсі П.Кагаме. У 1997 г. войскі Руанды дапамаглі скінуць рэжым Мабуту Сесе Сека ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а з верасня 1998 г. удзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце ў гэтай краіне. У красавіку 2000 г. новым прэзідэнтам Руанды абраны П.Кагаме.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Назва «руандыйскі франк» — паводле Вялікай савецкай энцыклапедыі (гл. раздзел Спасылкі).