Босьнія і Герцагавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Босьнія і Герцагавіна
Bosna i Hercegovina
Босна и Херцеговина
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Герб Босьніі і Герцагавіны
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Intermeco»
Месцазнаходжаньне Босьніі і Герцагавіны
Афіцыйная мова Басьнійская, харвацкая, сэрбская
Сталіца Сараева
Найбуйнейшы горад Сараева
Форма кіраваньня
Найвышэйшы прадстаўнік
Старшыня прэзыдэнтаў
Сябры прэзыдэнта

Прэм'ер-міністар
рэспубліка
Valentin Inzko
Mladen Ivanić
  • Dragan Čović
  • Bakir Izetbegović
Denis Zvizdić
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
127-е месца ў сьвеце
51 129 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
130-е месца ў сьвеце
3 791 622[1]
90,2/км²
Канфэсійны склад мусульмане (44%),
сэрбскія праваслаўныя (31%),
каталікі (17%)[2]
Пісьменнасьць 86%[2]
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
98-е месца ў сьвеце
$29,477 млрд
$7361
Валюта Канвэртаваная марка (BAM)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Югаславіі

5 красавіка 1992
Аўтамабільны знак BIH
Дамэн верхняга ўзроўню .ba
Тэлефонны код +387
Мапа Босьніі і Герцагавіны

Бо́сьнія і Герцагаві́на (БіГ, па-сэрбску: Босна и Херцеговина/Bosna i Hercegovina, па-басьнійску: Bosna i Hercegovina, скарочана BiH) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы, у заходняй частцы Балканскай паўвыспы. Босьнія і Герцагавіна мае агульныя межы з Сэрбіяй, Чарнагорыяй і Харватыяй (932 км). Краіна дэцэнтралізаваная і адміністрацыйна падзеленая на дзьве часткі — Фэдэрацыя Босьнія і Герцагавіна і Рэспубліка Сэрбская. Босьнія ды Герцагавіна — гэта толькі гістарычна-геаграфічныя рэгіёны, якія сёньня ня маюць палітычнага статусу. Да 1992 году Босьнія і Герцагавіна была адной з шасьці фэдэральных адзінак Югаславіі. Рэспубліка набыла незалежнасьць пасьля войнаў у Югаславіі ў 1990-х гадах у выніку Дэйтанскіх пагадненьняў 1995 году. Фактычна дзяржава сёньня зьяўляецца пратэктаратам міжнароднай супольнасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Босьніі і Герцагавіны

Тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імпэрыі. Пасьля падзеньня Рыму частка тэрыторыяў адышла да Бізантыі. У 7 стагодзьдзі на гэтых тэрыторыях зьявіліся славяне. У 9 стагодзьдзі землі Босьніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сэрбскаму каралеўству. У 11 стагодзьдзі тэрыторыя сучаснай Босьніі перайшла да Вугоршчыны. У 12 стагодзьдзі, нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаваў, было створанае самастойнае Басьнійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 году, калі трапіла пад уладу Асманскай імпэрыі. Зьнік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босьніі тры стагодзьдзі.

Падчас турэцкай улады шмат басьнійцаў зракліся хрысьціянства і прынялі іслам.

Туркі валодалі Босьніяй да 1878 году, калі пасьля процітурэцкага паўстаньня, паводле пастановы Бэрлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Вугоршчыны. Пратэктарат скончыўся анэксіяй Босьніі і Герцагавіны ў 1908 годзе.

28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстравугорскай кароны Франца Фэрдынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусьветная вайна. Пасьля заканчэньня вайны Босьнія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў1929 году называлася Каралеўства Югаславія). Падчас Другой сусьветнай вайны была ў складзе Незалежнай Дзяржавы Харватыі, а потым перайшла да Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).

Сувэрэнітэт Босьніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 году. А ў лютым 1992 году быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні выхаду зь Югаславіі, падчас якога мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасьць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 году. Басьнійскія сэрбы не ўзялі ўдзелу ў рэфэрэндуме і 7 красавіка 1992 году заявілі пра стварэньне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненьні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх сталася шмат жыхароў Босьніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Босьнію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана пагадненьне, паводле якога Босьнія і Герцагавіна падзяляецца на дзьве часткі: басьнійска-харвацкую Фэдэрацыю Босьніі і Герцагавіны (51% тэрыторыі) і Рэспубліку Сэрбскую (49%). 14 сьнежня 1995 году ў Парыжы падпісаная мірная дамова.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сіні колер — Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны, чырвоным — Рэспубліка Сэрбская, жоўтым — акруга Брчка

Босьнія і Герцагавіна складаецца зь дзьвюх частак: Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. На тэрыторыі абедзьвюх частак знаходзіцца акруга Брчка, якая знаходзіцца пад міжнародным кантролем.

У наш час, у палітычным жыцьці Босьніі і Герцагавіны існуе пастаянная пагроза абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Сэрбскай ці яе аддзяленьня і далучэньня да Сэрбіі. Зь іншага боку басьнякі заўсёды помняць масавыя забойствы, якія адбываліся пад час грамадзянскай вайны ў імя «Вялікай Сэрбіі» і пастаянна ўзьнікаюць спробы ліквідацыі такога падзела краіны.

12 кастрычніка 2008 году, у прамове Міраслава Лайчака (галоўнага міжнароднага прадстаўніка для Босьніі і Герцагавіны) у Сараеве, пасьля выбараў у мясцовыя органы кіраваньня, прагучала ўпэўненасьць, што Рэспубліка Сэрбская ня зьнікне, і ня будзе аддзеленая ад Босьніі і Герцагавіны.

Падзел Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзел Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны

Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны дзеліцца на 10 кантонаў, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 74 раёны-абшчыны (па-басьнійску: općina):

  1. Уна-Сана
  2. Пасавіна
  3. Тузла
  4. Зэніца-Дабой
  5. Босьнія Падрынье
  6. Цэнтральная Босьнія
  7. Герцагавіна-Нерэтва
  8. Заходняя Герцагавіна
  9. Сараева
  10. Заходняя Босьнія

Падзел Рэспублікі Сэрбскай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзел Рэспублікі Сэрбскай

Рэспубліка Сэрбска дзеліцца на 7 рэгіёнаў, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 63 раёны:

  1. Банья Лука
  2. Дабой
  3. Біельіна
  4. Власяніца
  5. Сараева-Раманья
  6. Фока
  7. Трэбінье

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Геаграфія Босьніі і Герцагавіны

Тэрыторыя — 51 тыс. км². Сталіца — Сараева (каля 300 тыс. чалавек). Буйныя гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зэніца. Босьнія і Герцагавіна разьмяшчаецца на тэрыторыі дзьвюх гістарычных абласьцей — Босьніі, якая займае даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, разьмешчанай крыху паўднёвей, у басэйне ракі Нерэтвы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эканоміка Босьніі і Герцагавіны

Асноўная валюта ў краіне — канвэртуемая марка (каля 0,51 эўра). У населеных харватамі раёнах мае абарот харвацкая куна.

Самую значную ролю ў эканоміцы краіны граюць: лясная гаспадарка, горная гаспадарка ды энэргетыка. На тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны знаходзяцца радовішчы жалезнай руды, каменнай солі, вугалю, цынкавай руды і волава, а так сама асбэсту. Транспарт слаба разьвіты, асноўным відам транспарту зьяўляецца чыгунка.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Босьніі і Герцагавіны складаюць галоўным чынам тры этнічныя групы: басьнійцы (48%), сэрбы (37,1%) і харваты (14,3%). Паводле веравызнаньня насельніцтва таксама падзяляецца на тры буйныя групы: мусульмане складаюць 44%, хрысьціяне Сэрбскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — 31%, хрысьціяне-каталікі — 17%[2]. 14% насельніцтва вызнаюць іншыя рэлігіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Перапіс насельніцтва 2013
  2. ^ а б в Die Welt. Atlas & Almanach. Freitag & Berndt, 1999.(ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Босьнія і Герцагавінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў