Уладзімір Някляеў - афіцыйны сайт
Уладзімір Някляеў - афіцыйны сайт
Паэзія Проза Драматургія Публіцыстыка Песні
Біяграфія Пераклады Прэса Фатаграфіі Мультымедыа
зваротная сувязь | аб праекце | гасцёўня | спасылкі | пошук
Запісы

Жыццё (раман)

Толькі ўстаў, а дзень пад вечар.
(Канец першай і другой часткі).

Канфуцыя спыталі:
- Ці можна дазнацца, што было раней за неба і зямлю?
- Можна, - адказаў Канфуцый. - Раней было тое ж, што і цяпер.
Веданне таго, што мы ніколі не скончымся, не знікнем, даецца нам яшчэ да жыцця, да зямного лёсу - і яно, тое веданне, на час жыцця забытае ці аднятае, палягае ў аснове нашых фантазій пра неўміручасць душы. Так ёсць, так павінна быць, бо інакш мы не адважыліся б мець тых, пра каго немагчыма, невыносна думаць, што іх не стане - дзяцей і каханых. Так ёсць, бо іначай мы - вар'яты.

РОДНАЕ

Вясновы першы гром
Скаціўся, як з гары,
I рэха ля крыніц дубы хістае.
Бусліная зямля. Азёры ды бары.
Акопы ды палын. Зямля святая.

Тут не забыты плач.
I не забіты смех.
Не аціхае спеў
Чарод птушыных.
Тут дождж не проста дождж.
I снег не проста снег.
Бо гэта дождж і снег
над берагам
Айчыны.

Наскрозь, 1985
  © 2004-2005 Дызайн і распрацоўка - Венско Дзмітрый aka sEXEcutor
© Усе правы захаваны. Перадрук матэрыялаў толькі са спасылкай на Nekliaev.by.