Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
С Новым 2020 годом!
Голосование
Уважаемые родители, мероприятия каких направлений вы готовы посещать вместе с детьми?
Всего 34 человека

Экскурсионная деятельность

Дата: 24 апреля 2018 в 22:48, Обновлено 24 ноября 2018 в 09:57
Автор: Сях Д. Н.

Маршрут “Аграгарадок Свіслач: сцежкамі гісторыі”

    

У маі 2005 года ў сувязі з 60- годдзем Вялікай Перамогі ў школе быў адкрыты Краязнаўчы музей. Экспазіцыя  яго складаецца з 8 раздзелаў:”Гісторыя вёскі Свіслач”, “Гісторыя СВК”Свіслач”, ”Гісторыя Свіслацкай СШ”, “Ваенная гісторыя вёскі Свіслач”,“Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - нашы землякі”,“Афганістан баліць у маёй душы”,“Нашы славутыя землякі“,”Этнаграфія.” Кіраўніком музея з’яўляецца настаўніца гісторыі Жукоўская З.І.

Гісторыя Свіслацкай сярэдняй школы бярэ пачатак у 1936 годзе. Яна была 4-х гадовая, з навучаннем толькі на польскай мове і называлася Дзерачынкоўскай па назве царкоўнага прыхода. Гісторыя захавала імя першага дырэктара школы Леаніда Палькоўскага і  прозвішча настаўніка матэматыкі Дудзінскага. У гады вайны школа была закрыта.

Заняткі аднавіліся ў 1944 годзе.  Да 1958 года школа была сямігадовай. З 1958 па 1964 гады школа была васьмігадовай.  У 1964 годзе Дзерачынкоўская школа стала сярэдняй.  У 1991г. быў пабудаваны новы будынак школы. Школа стала называцца Свіслацкая.

Вёска Свіслач раскінулася на беразе аднаіменнай ракі. Яе назва ўзнікла ад назвы ракі і мае балцкія карані: С-вісл-ач, значэнне асновы - вільгаць, балота, разліў.

Вёска Свіслач мае і народную назву “Царскае сяло”. Першыя пісьмовыя звесткі пра вёску Свіслач знаходзяцца ў "Пісцовай кнізе Гродзенскай эканоміі" і адносяцца да 1558 года. У 1565 годзе згадваецца  гаспадар Свіслачы гродзенскі харужы Богуш Міцута. Пазней Свіслач з'яўлялася ўласнасцю Кірдзееў,  з 1754 года належала Ромэрам. У першай палове ХІХ стагоддзя вёска стала ўласнасцю Вандаліна Пуслоўскага. У ХІХ стагоддзі маёнтак Свіслач стаў пасагам дачкі Вандаліна Пуслоўскага і Ядвігі Галамбек-Язерскай Марты. Апошнім уладальнікам Свіслачы быў старэйшы сын Марты Міхал Красінскі.

На мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў у Свіслачы пачынаецца будаўніцтва палаца. Палац пабудаваны ў стылі мадэрн. Імя яго архітэктара невядома. Старажылы расказвалі, што будавалі палац польскія дойліды. Актыўны ўдзел у будаўніцтве прымалі і мясцовыя жыхары - Сурба, Санькоўскі. У палацы графіні Марты Красінскай сёння размяшчаецца праўленне СВК “Свіслач”, клуб, бібліятэка, банкі музей.

Пейзажны парк у вёсцы Свіслач заложаны ў канцы 19-п.20ст. Ён займаў плошчу 5га. Насаджэнні парка былі прадстаўлены групамі дрэў, якія чаргаваліся з палянамі.

У парку растуць рэдкія для Беларусі чырвоны клён Рэйтэнбаха, хвоя Веймутава, ілжэтсуга, карагана, белая акацыя і іншыя дрэвы. Свіслацкі парк адносіцца да тыпу пейзажных, што падкрэсліваецца маляўнічай планіроўкай тэрыторыі і размяшчэннем зялёных насаджэнняў

Музей СВК “Свіслач” быў адкрыты 1 студзеня 2007 года. Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў: “Гісторыя маёнтка графіні Марты Красінскай”, “Саўгас “Свіслач” з 1944 па 1984г.г.”, “Зала Вялікай Айчыннай вайны”, “Зала народнай творчасці”, “Беларуская хатка”. У музеі захоўваецца інфармацыя аб уладарах Свіслачы, асноўных падзеях яе гісторыі, аб побыце мясцовых жыхароў у розныя часы. Кіраўніком музея з’яўляецца Шыдлоўская Зінаіда Лявонцьеўна.

Камень-валун - сведка ледавіковай эпохі, які быў знойдзены каля вёскі Няцечы. У юбілейным для СВК “Свіслач” 2004 годзе на ім быў выгравіраваны надпіс “1944-2004. 60 год СВК “Свіслач”.

Ёсць у Свіслачы памятнае месца - гэта брацкая магіла воінаў, якія загінулі пры яе вызваленні. Тут пахаваны 341 салдат і афіцэр, якія загінулі ў ліпені 1944 года. Сярод іх Героі Савецкага Саюза Садакоў П.С., Мяльноў І.М., Ібраеў А.А. У 1958 годзе на брацкай магіле ўстаноўлены помнік –скульптура воіна з лаўровым вянком.

На тэрыторыі вёскі Свіслач у 2002 годзе пабудаваны касцёл Божай Міласэрнасці. Ён будаваўся на сродкі прыхажан. Вялікую дапамогу ў будаўніцтве касцёла аказаў  СВК “Свіслач”. Святаром яго з’яўляецца ксёндз Тадэвуш Крыштопік. Колькасць парафіян складае 140 чалавек.

Вёска Свіслач размешчана па берагах жывапіснай ракі Свіслач, якая з’яўляецца прытокам Нёмана. Яна дзеліць вёску на дзве амаль роўныя часткі. Даўжыня Свіслачы складае 121км. Рака прымае 11 прытокаў, буйнейшы з якіх- Верацейка. Выток ракі знаходзіцца на паўднёвым захадзе Гродзенскай вобласці, каля горада Свіслач. У 2011 годзе ў межах вёскі Свіслач на рацэ ўтварылася вадасховішча.

Гісторыя Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы бярэ пачатак у ХIХcт. Царква будавалася як уніяцкая ўладальнікам вёскі Дарошавічы і іншых навакольных вёсак.

У 1863 годзе пры Дзерачынкоўскім  царкоўным прыходзе было адкрыта сельскае царкоўнае вучылішча, у якім навучалася 20 вучняў. Вядома імя і святара - Аляксандр Пігулеўскі.

У час вайны царква была разбурана. У 1977 годзе пачалася рэстаўрацыя яе сіламі вернікаў і мясцовых гаспадарак. Сёння царква пастаянна дзейнічае, святаром з’яўляецца айцец Андрэй (Русак).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.