Харватыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Харватыя
Republika Hrvatska
Сьцяг Харватыі Герб Харватыі
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«Lijepa naša domovino»
Месцазнаходжаньне Харватыі
Афіцыйная мова харвацкая
Сталіца Загрэб
Найбуйнейшы горад Загрэб
Форма кіраваньня парлямэнцкая рэспубліка
Калінда Грабар-Кітаравіч
Зоран Міланавіч
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
126-е месца ў сьвеце
56 594 км²
1,09%
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
128-е месца ў сьвеце
4 284 889[1]
75,8/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
67-е месца ў сьвеце
$80,334 млрд
$18 191
Валюта куна (HRK)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
СEST (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Югаславіі

25 чэрвеня 1991
Аўтамабільны знак HR
Дамэн верхняга ўзроўню .hr
Тэлефонны код +385

Рэспу́бліка Харва́тыя альбо Харва́тыя (па-харвацку: Republika Hrvatska) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы. Мяжуе з Славеніяй і Вугоршчынай на поўначы, Сэрбіяй, Чарнагорыяй ды Босьніяй і Герцагавінай на ўсходзе. На захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора. З 2009 году Харватыя ўваходзіць у НАТО, а 1 ліпеня 2013 яна стала 28–й краінай Эўрапейскага Зьвязу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Харватыі

Славянскія плямёны харватаў, што далі пачатак харвацкай нацыі, мігравалі да ўсходняга ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора ў VII стагодзьдзі. Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адной з наймацнейшых дзяржаваў рэгіёну, але ў 1102 годзе ў выніку дынастычнага крызысу краіна трапіла ў залежнасьць ад Вугорскага Каралеўства. У сярэдзіне XV стагодзьдзя вугорскі ўплыў на поўначы краіны зьмяніўся турэцкім, у той час як Далмацыя трапіла пад кантроль Вэнэцыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.

У 1526 годзе Харватыя ўклала зьвяз з імпэрыяй Габсбургаў дзеля процідзеяньня асманскай экспансіі.

У пэрыяд з 1797 да 1815 году Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстра-Вугоршчыны. Пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, дарма што Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1929 годзе дзяржава была пераназваная ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой сусьветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павэліча была створаная пранямецкая Незалежная Дзяржава Харватыя (усташы). Пад націскам камуністычна настроеных партызанскіх аддзелаў Ёсіпа Броза Ціта рэжым Павэліча быў зрынуты і ўтвораная Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія, або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсьць фэдэрацыйных рэспублік: Сэрбія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Босьнія і Герцагавіна. У 1991 годзе Харватыя абвесьціла незалежнасьць, прызнаную міжнароднай супольнасьцю ў 1991—1992 гадах, пачалася вайна за незалежнасьць, якая доўжылася да канца 1995 году. Абвяшчэньне незалежнасьці Харватыяй і Славеніяй сталася пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасьць краіны была адноўленая ў 1998 годзе. Першым прэзыдэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман. У 2013 г. адбыўся рэфэндум аб пажыцьцёвым шлюбе мужчыны і жанчыны.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва краіны налічвае каля 4,3 млн чалавек, зь які харваты складаюць 90%, сэрбы — 5%, астатнія — басьнійцы, вугорцы, славенцы, чэхі. 88% насельніцтва — каталікі, 4% — праваслаўныя. Афіцыйная мова — харвацкая.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраўнік краіны — прэзыдэнт. Заканадаўчую ўладу прадстаўляе аднапалатны парлямэнт — Сабор.

У адміністрацыйным сэнсе тэрыторыя краіны складаецца з 20 жупаніяў і сталічнай акругі.

Жупанія Сталіца Плошча (км²) Насельніцтва
Белавар-Білагора Белавар 2652 119,743
Брод-Пасавіна Славонскі Брод 2043 158,559
Дуброўнік-Нерэтва Дуброўнік 1783 122,783
Істрыя Пазін 2820 208,440
Карловац‎ Карловац‎ 3622 128,749
Капрыўніца-Кружэўцы Капрыўніца 1746 115,582
Крапіна-Загор’е Крапіна 1224 133,064
Ліка-Сенж Госьпіч 5350 51,022
Медымур’е Чакавец 730 114,414
Асіек-Баранья Асіек 4152 304,899
Пажэга-Славонія Пажэга 1845 78,031
Прымор’е-Горскі Котар Рыека 3582 296,123
Шыбэнік-Кнін Шыбэнік 2939 109,320
Сісак-Маславіна Сісак 4463 172,977
Спліт-Далмацыя Спліт 4534 455,242
Вараждзін Вараждзін 1261 176,046
Віравіціца-Падравіна Віравіціца 2068 84,586
Вукавар-Сырмія Вукавар 2448 180,117
Задарская жупанія Задар 3642 170,398
Загрэбская жупанія Загрэб 3078 317,642
Загрэб (сталічная акруга) Загрэб 641 792,875

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя краіны мае мае выгнутую канфігурацыю. Адзін з бакоў, утвараемы рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сэрбіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і заходнімі хрэбтамі Дынарскіх Альпаў, цягнецца па поўдзень да Каторскай бухты.

Тапаграфічная мапа Харватыі

Славонія – раўнінная тэрыторыя паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (зьяўляецца часткай Сярэднедунайскай нізіны). На паўднёвы-захад ад яе разьмешчаны горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнутая ўздоўж узьбярэжжа Адрыятычнага мора: самая высокая кропка – гара Цынцар (2 085 м). У Істрыі так сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюцца землятрусы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна парэзаная. Уздоўж берага шмат скалістых выспак. (усяго каля 1 185).

У Славоніі і Малай Харватыі ўмерана-кантынэнтальны клімат зь цёплым летам (+20°С — +23°С) і прахалоднай зімой (-1°С — +3°С); у Далмацыі і Істрыі — міжземнаморскі субтрапічны клімат зь цёплым, амаль без дажджоў летам (+25°С) і мяккай даждлівай зімой (+8°С). У зімку пераважае халодны паўночна-ўсходні вецер «бура». У Дынарскіх Альпах клімат горны, з умераным цёплым летам, умерана халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае 700—1000 мм, на Адрыятычным узьбярэжжы — 800—1500 мм ападкаў штогод. Галоўныя рэкі — Сава, Драва, Дунай і Купа. Самае вялікае возера — Вранска.

У паўночнай частцы краіны пераважаюць дубовыя і ліпавыя лясы; у Славоніі — лесастэпы і стэпы; на Адрыятычным узьбярэжжы і выспах — субтрапічная расьліннасьць; у гарах — дубова-грабавыя, букавыя і сасновыя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25% тэрыторыі краіны, пасьвішчы — 22%. У лясах жывуць воўкі, мядзьведзі, алені, казулі, дзікі, лісы, фазаны, дзікія качкі.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харватыя мае разьвітую рынкавую эканоміку. Зьвесткі Міжнароднага валютнага фонду сьведчаць пра тое, што СУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрд даляраў, ці 18 191 даляраў на чалавека. Агенцтва Эўрастат сьведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61% ад сярэдняга значэньня па Эўрапейскім Зьвязе. Сярэдні заробак ў краіне склаў у ліпені 2012 году 5492 куны (912 даляраў) за месяц, а Міжнародная прафсаюзная арганізацыя ацэньвае беспрацоўе ў Харватыі на ўзроўні 9,1%.

У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сэктара паслугаў (66%), прамысловасьць складае 27,2%, сельская гаспадарка — 6,8%. Прамысловасьць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, пераапрацоўкай ежы, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналёгіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд кунаў (8,65 млрд эўра), а імпарт 110,3 млрд кунаў (14,7 млрд эўра). Самым буйным зьнешнегандлёвы партнэрам краіны зьяўляецца Эўрапэйскі Зьвяз.

Прыватызацыя і разьвіцьцё эканомікі краіны пачалося з фармаваньня новага ўраду Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 году. Наступствам вайны стала значнае разбурэньне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнаньні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5%. У наш час каля 40% валавага прыбытку Харватыі забясьпечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасьці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасьць дзяржаўнай сыстэмы кіраваньня. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўні карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны зьяўляецца буйныя зьнешнія запазычанасьці, якія складаюць больш за 34 млрд эўра ці 89,1% СУП краіны.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аксёнова Л.А., Жидков М.П., Кайданова О.В., Конюшков Б.Д. Котляков В.М. Люри Д.И., Стрелецкий В.Н., Тархов В.А., Уткин А.И., Хропов А.Г. Страны мира. — М.: ОЛМА, 2009. — 320 с. — ISBN 978-5-373-02764-9


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Харватыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў